+375173062454
+375296281073
+375297577308

Кваліфікаваная юрыдычная дапамога для тых, хто чакае большага, чым проста вырашэнне юрыдычнай праблемы

АБ «Церах, Невядоўскі і Партнёры» - адвакацкае бюро, якое паспела зарэкамендаваць сябе ў якасці надзейнага партнёра ў забеспячэнні юрыдычнай дапамогай грамадзян і суб'ектаў гаспадарання. Нашая праца засноўваецца на кампетэнтнасці і практычным досведзе адвакатаў бюро ў аказанні юрыдычнай дапамогі грамадзянам і карпаратыўным кліентам як у Рэспубліцы Беларусь, так і па-за яе межамі.

Цягам супрацы з кліентамі Адвакацкае бюро «Церах, Невядоўскі і Партнёры» арыентуецца на дасягненне практычнага выніку, перадусім ставячы правы і законныя інтарэсы кліентаў.
Заснаванае ў сакавіку 2013 года, Адвакацкае бюро «Церах, Невядоўскі і Партнёры» ўжо ў 2015 году было рэкамендавана міжнародным рэйтынгавым выданнем The Legal 500 Europe, Middle East & Africa у якасці надзейнага прававога кансультанта для аказання юрыдычнай дапамогі замежным кліентам падчас разгляду спрэчак у дзяржаўных і арбітражных (трацейскіх) судах Рэспублікі Беларусь.

Вынікі нашай працы дасягаюцца шляхам рэалізацыі на практыцы наступных прынцыпаў:
1.  Юрыдычную дапамогу належыць выконваць якасна і ў максімальна сціслыя тэрміны;
2.  Поспех нашых кліентаў з'яўляецца нашым поспехам;
3.  Кожны кліент патрабуе адмысловага стаўлення і падыходу да вырашэння яго юрыдычнай задачы ў кожным пэўным выпадку;
4.  Кожны адвакат бюро заўсёды павінен павялічваць сваю кваліфікацыю, абменьвацца ведамі і досведам у розных галінах права са сваімі калегамі дзеля дасягнення агульнага выніку;
5.  Погляд на працу з кліентамі з'яўляецца адзіным для ўсіх адвакатаў бюро;
6.  Супрацоўніцтва з кліентамі павінна быць прадуктыўным.

Калі ў Вас ёсць пытанне, мы будзем радыя Вам дапамагчы!