+375173062454
+375296281073
+375297577308
Тэлефон/Факс: +375173062454, +375173642454.
Мабільны тэлефон: +375293742462 (Беларусь), +48600881155 (Польшча).
Email: cierech@cnp.by

Вячаслаў Вячаслававіч Церах

Адмысловы дазвол (ліцэнзія)  №02240/1727 выдадзены на падставе рашэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2006 гады №82.

З'яўляецца сябрам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў з 1995 г.

Адукацыя: юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978).



Спецыялізацыя
Міжнароднае прыватнае права, карпаратыўнае права, дамоўнае права, падатковае права, мытнае права, працоўнае права, вырашэнне спрэчак.



Працоўны досвед
Пачатак юрыдычнай практыкі: 1978

Прафесійны досвед: з'яўляўся адвакатам Юрыдычнай кансультацыі Вілейскага раёна Мінскай абласной калегіі адвакатаў (1990-1995), загадчыкам Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №1 па прававым абслугоўванні суб'ектаў гаспадарання Мінскай гарадской калегіі адвакатаў (1995 – 1997), працаваў у польскіх юрыдычных кампаніях «Kunachowicz, Slusarek i Wspolnicy», «Czarny, Budny i Wspolnicy», расійскіх «Лекс», «Чарны, Будны і Партнёры» (1999 – 2005),  з'яўляўся загадчыкам Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі па абслугоўванні суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці пры ажыццяўленні імі замежнаэканамічнай дзейнасці Мінскай гарадской калегіі адвакатаў  (2006 – 2013), з 2013 - партнёр Адвакацкага бюро «Церах, Невядоўскі і Партнёры».

Дадатковая інфармацыя: з'яўляўся выкладчыкам гаспадарчага права асобных краін СНД у Галоўнай эканамічнай школе ў Варшаве (2004 – 2009),
Чытае лекцыі па гаспадарча-прававой тэматыцы ў Польшчы і Беларусі.     

Публікацыі: Аўтар артыкулаў па прававой тэматыцы ў польскай газеце «Rzeczpospolita», аўтар даведнікаў для польскага бізнэсу пра прававыя аспекты вядзення бізнэсу ў Расіі і Беларусі.

Валоданне мовамі
Працоўныя  мовы: Беларуская, Расійская, Польская.

Калі ў Вас ёсць пытанне, мы будзем радыя Вам дапамагчы!